Русские видео

Сейчас в тренде

Иностранные видео


Скачать с ютуб Як прыгожа! Вольны хор у метро спявае нацыянальны гімн Беларусі «Пагоня» в хорошем качестве

Як прыгожа! Вольны хор у метро спявае нацыянальны гімн Беларусі «Пагоня» 3 года назад


Если кнопки скачивания не загрузились НАЖМИТЕ ЗДЕСЬ или обновите страницу
Если возникают проблемы со скачиванием, пожалуйста напишите в поддержку по адресу внизу страницы.
Спасибо за использование сервиса savevideohd.ru



Як прыгожа! Вольны хор у метро спявае нацыянальны гімн Беларусі «Пагоня»

Яшчэ адзін прыгожы фармат флэшмобаў з'явіўся ў Беларусі: у гандлёвых цэнтрах, на рынках, у метро, на вакзалах людзі выбіраюць час і месца (людныя), прыходзяць паспяваць «Пагоню» і «Магутны Божа». Паслухайце як беларусы ў метро спяваюць нацыянальны гімн Беларусі «Пагоня». Міліцыянераў там звычайна мала — не ведаюць, каго хапаць, каб усё гэта спыніць, толькі разгублена круцяць галовамі. Гэта яшчэ і метафара лета-восені 2020: колькі ні саджайце, усё не заціхае. Гімн «Пагоня» (караоке-версія):    • Видео   Гімн «Пагоня» (Vilnia video):    • Нацыянальны гімн Рэспублікі Беларусь ...   Гімн «Пагоня» (lyric video):    • Нацыянальны гімн Рэспублікі Беларусь ...   Гімн «Пагоня» (праект «Спяваем Годна»):    • Спяваем Годна нацыянальны гімн Белару...   Тэкст: Максім Багдановіч Музыка: Мікола Шчаглоў-Куліковіч Толькi ў сэрцы трывожным пачую За краiну радзiмую жах, Успомню Вострую Браму святую I ваякаў на грозных канях. У белай пене праносяцца конi, Рвуцца, мкнуцца i цяжка хрыпяць, Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi Не разбiць, не спынiць, не стрымаць! Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi Не разбiць, не спынiць, не стрымаць! У бязмерную даль вы ляцiце, А за вамi, прад вамi — гады. Вы за кiм у пагоню спяшыце? Дзе шляхi вашы йдуць i куды? Мо яны, Беларусь, паняслiся За тваiмi дзяцьмi наўздагон, Што забылi цябе, адраклiся, Прадалi i аддалi ў палон? Што забылi цябе, адраклiся, Прадалi i аддалi ў палон? Бiце ў сэрцы iх — бiце мячамi, Не давайце чужынцамi быць! Хай пачуюць, як сэрца начамi Аб радзiмай старонцы балiць. Мацi родная, Мацi-Краiна! Не ўсцiшыцца гэтакi боль. Ты прабач, ты прымi свайго сына, За Цябе яму ўмерцi дазволь! Ўсё лятуць і лятуць тыя коні, Срэбнай збруяй далёка грымяць... Старадаўняй Літоўскай Пагоні Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць. Старадаўняй Літоўскай Пагоні Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.

Comments