Русские видео

Сейчас в тренде

Иностранные видео


Скачать с ютуб LIVE: Маргарыта Ляўчук & Андрэй Павук / фэст в хорошем качестве

LIVE: Маргарыта Ляўчук & Андрэй Павук / фэст Трансляция закончилась 3 года назад


Если кнопки скачивания не загрузились НАЖМИТЕ ЗДЕСЬ или обновите страницу
Если возникают проблемы со скачиванием, пожалуйста напишите в поддержку по адресу внизу страницы.
Спасибо за использование сервиса savevideohd.ru



LIVE: Маргарыта Ляўчук & Андрэй Павук / фэст

Глядзіце канцэрты анлайн штосуботу а 20-й гадзіне ды падтрымлівайце нескароных артыстаў: https://www.donationalerts.com/r/belc... Беларускі фонд культурнай салідарнасці аб’яўляе перазапуск анлайн-фэсту #АртыстыПерамогі! Вядомая беларуская оперная спявачка і актрыса, лідарка блока «Культура і нацыянальная спадчына» у НАУ Маргарыта Ляўчук стала яскравым сімвалам пратэсту-2020. З-за сваёй актыўнай пазіцыі вымушана была пакінуць Беларусь. Не менш знакаміты блогер з пасёлка Акцябрскі Гомельскай вобласці Андрэй Павук - аўтар youtube-канала «Рудабельская паказуха», грамадзянскі актывіст, неаднаразова па надуманых падставах прыцягваўся ўладамі да адміністрацыйнай адказнасці. Шырокую вядомасць атрымаў як аўтар хіта «Я з вёскі» у выкананні Ксеніі Дзягелькі. Восенню 2020г. ён разам з сям’ёй не змог вярнуцца ў Беларусь з-за пераследу. Андрэй і Маргарыта працягваюць актыўны супраціў і чакаюць вас у суботу на анлайн-канцэрт, дзе заспяваюць як хіты сатырычнага дуэта “Красная Зелень”, так і пяшчотныя кампазіцыі з анталогіі беларускай музыкі. А таксама артысты адкажуць на вашыя пытанні ў прамым эфіры. Пасля таго, як 2 сакавіка ў клуб, дзе здымалі наступную серыю канцэртаў з удзелам у тым ліку брэсцкіх рокераў "Дай дарогу!", прыйшлі сілавікі, праект у межах Беларусі часова прыпыніўся ў мэтах бяспекі. Але ён здабыў другое жыццё з дапамогай музыкаў, якія апынуліся па-за межамі Радзімы. Фэст #АртыстыПерамогі ладзіцца ў гонар мужных музыкаў, якія нягледзячы на ўсю небяспеку ідуць да людзей, граюць, натхняюць сваёй творчасцю ўсіх нас!   Мы ў сацсетках: 👉 Telegram  - https://t.me/by_culture 👉 Facebook - http://bit.ly/by-culture-fb 👉 Instagram - http://bit.ly/by_culture_insta 👉 Youtube - http://bit.ly/youtube-byculture

Comments